КУМПП ЖКГ «Іванаўскае ЖКГ» паведамляе, што вываз адходаў з тэрыторыі г.Іванава і Іванаўскага раёна праводзіцца згодна з зацверджанымі графікамі (маршрутам).
Колькасць адходаў у летні перыяд значна ўзрастае. Нараўне з бытавымі адходамі жыхары выносяць і сезонныя адходы са сваіх прысядзібных участкаў.
Колькасць смецця на пляцоўках для збору ТКА традыцыйна павялічваецца ў некалькі разоў. Як правіла, аб'ём адходаў узрастае на 30-35%. Запаўняльнасць кантэйнераў для збору ТКА і ВМР адбываецца значна хутчэй.
Спецтэхніка для збору смецця напаўняецца хутчэй, што прыводзіць да павелічэння часу збору адходаў па маршруце і, як следства, адбываецца зрыў графікаў.
КУМПП ЖКГ «Іванаўскае ЖКГ» прымаюцца ўсе магчымыя меры, для аператыўнага вырашэння пытанняў, звязаных з вывазам адходаў у г.Іванава і Іванаўскім раёне.
Просім з разуменнем паставіцца да сітуацыі, якая склалася і просім прабачэння за часовыя нязручнасці!
Просим с пониманием отнестись к сложившейся ситуации и приносим свои извинения за временные неудобства!