Вкл/Выкл малюнкі Шрыфт A A A Фон Ц Ц Ц Ц
МЕНЮ

Першы павіншаваў!

"Гэты важны орган дзяржаўнага кіравання ствараўся ў няпростым 1994 годзе як палітычны штаб, які забяспечвае поўнамаштабную рэалізацыю паўнамоцтваў Прэзідэнта і кантроль за выкананнем яго рашэнняў. Гады станаўлення незалежнай і моцнай Беларусі сталі для Адміністрацыі Прэзідэнта часам фарміравання самых высокіх кампетэнцый і заслужанага аўтарытэту, загартавалі і выхавалі ў яе сценах сотні граматных і паспяховых кіраўнікоў.

Цяпер перад калектывам Адміністрацыі Прэзідэнта стаяць усё тыя ж ключавыя задачы: каардынацыя заканатворчай і ідэалагічнай работы, суправаджэнне розных дзяржаўных праграм, экспертыза і дапрацоўка нацыянальных праектаў у сацыяльнай, эканамічнай, унутранай і знешняй палітыцы, фарміраванне кадравага рэзерву Кіраўніка дзяржавы, забеспячэнне зладжанай работы органаў дзяржкіравання і ўсёй вертыкалі ўлады.

Прыемна, што пры гэтай маштабнай шматзадачнасці вы не забываеце аб галоўным - простых людзях. Каля 30 тысяч нашых грамадзян штогод звяртаюцца ў Адміністрацыю Прэзідэнта і знаходзяць тут дапамогу ў вырашэнні сваіх жыццёвых праблем.

Упэўнены, што і ў далейшым высокапрафесійны і дружны калектыў Адміністрацыі Прэзідэнта будзе трымаць руку на пульсе часу і грамадства і зробіць усё для дабрабыту і стабільнасці любімай Беларусі».

Аляксандр Лукашэнка пажадаў калектыву і ветэранам гэтага органа дзяржкіравання здароўя, шчасця, мірнага неба і новых працоўных здзяйсненняў.

Кантакты

Адрас: 225793, Рэспубліка Беларусь, Брэсцкая вобласць, г. Іванава вул.  Будаўнікоў 9

Графік працы: 8.00 да 17.00, абед з 13.00 да 14.00

тэлефоны:

прыёмная, факс — 2-81-58
бухгалтэрыя квартплаты - 2-14-07 (шматканальны),
дыспетчарская (аварыйная служба) - 115

Тэлефон «гарачай лініі» 801652 2-81-56
Час працы тэлефона «гарачай лініі»:час працы: пн,вт,чт,пт 8:00-13:00, 14:00-18:00. ср8:00-13:00, 14:00-20:00 суб 8:00-15:00.

Электронная пошта: box@ivn.bujkh.by

© 2024   КУМПП ЖКГ «Іванаўскае ЖКГ»
Design by Sever-IT