20 чэрвеня на могілках у вёсцы Мохра адбылася жалобная цырымонія, прысвечаная пахаванню астанкаў ахвяр вайны, мірных жыхароў, якія набылі спакой ва ўрочышчы Боклага, размешчаным у лясным масіве за тры кіламетры ад вёскі. Астанкі мірных жыхароў перапахавалі з ушанаваннямі па хрысціянскіх канонах у новай брацкай магіле.
У жалобнай цырымоніі прынялі ўдзел намеснік пракурора Брэсцкай вобласці Д.А. Дзярабін, пракурор Іванаўскага раёна С.Ю.Жуковіч, прадстаўнікі раённай улады і грамадскіх аб'яднанняў, школьнікі і мясцовыя жыхары.
Функцыі па пахаванні і добраўпарадкаванні месца пахавання выкананы работнікамі КУМПП ЖКГ «Іванаўскае ЖКГ».
Пакуль мы памятаем мінулае, у нас ёсць будучыня.