
Сёння 8 мая ў рамках мітынгу каля Брацкай магілы савецкіх ваеннапалонных, партызан і ахвяр фашызму (вул.Пушкіна) бухгалтар КУМПП ЖКГ «Іванаўская ЖКГ» Марыя ГАРБАЧУК звярнулася да ўдзельнікаў мітынгу як прадстаўнік актыўнай моладзі Іванаўшчыны (РК ГА «БРСМ») з заклікам памятаць франтавыя заслугі нашых дзядоў. Памяць аб Вялікай Айчыннай вайне садзейнічае фарміраванню патрыятычных пачуццяў і гонару за сваю краіну. Яна дапамагае нам усвядоміць, што наша свабода і дабрабыт каштуюць дорага, і мы павінны шанаваць іх і беражліва ставіцца да дасягнення і гістарычнай спадчыны нашага народа.
