Прыміце самыя шчырыя віншаванні са святым святам – 79-й гадавінай Вялікай Перамогі!
Свята Перамогі – галоўная дата ў жыцці кожнага з нас. Гэта дзень бязмернай радасці і гонару нашага народа за подзвіг слаўнага пакалення сапраўдных герояў, якія не шкадуючы жыцця абаранілі сваю Айчыну і вызвалілі ад фашызму. Мы назаўжды захаваем у нашых сэрцах памяць аб іх мужнасці, вернасці абавязку і любові да сваёй Радзімы.
79 гадоў мы жывем пад мірным небам, будуем гарады, гадуем ураджай, выхоўваем дзяцей. Праходзяць дзесяцігоддзі, змяняюцца пакаленні, але памяць аб Вялікай Перамозе нашага народа застаецца ў нашых сэрцах. З глыбокай пашанай мы схіляем галовы перад тымі, хто ваяваў на палях бітваў гэтай самай кровапралітнай з войн, хто працаваў у тыле і каваў зброю Перамогі!
Няхай працоўныя заслугі кожнага з нас будуць дастойным водгукам на мужнасць і гераізм нашых дзядоў і бацькоў.
Жадаем вам моцнага здароўя, міру і ўзаемаразумення, жыццялюбства і аптымізму, рэалізацыі ўсіх задум і намераў, выканання надзей.
Адміністрацыя і прафсаюзны камітэт КУМПП ЖКГ «Іванаўскае ЖКГ»
09 мая 2024г.